Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

фальклары́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст па фальклоры.

|| ж. фальклары́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. фальклары́сцкі, -ая, -ае.

фальклары́стыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

Навука аб фальклоры, народнай творчасці.

|| прым. фалькларысты́чны, -ая, -ае.

фалькло́р, -у, м.

Вусная народная творчасць, сукупнасць народных абрадавых дзеянняў.

Беларускі славесны ф.

|| прым. фалькло́рны, -ая, -ае.

фальсіфікава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; зак. і незак., што.

Падрабіць (падрабляць), сказіць (скажаць) з мэтай выдаць за сапраўднае.

Ф. гісторыю.

|| наз. фальсіфіка́цыя, -і, ж.

фальсіфіка́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Той, хто фальсіфікуе што-н.

|| ж. фальсіфіка́тарка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

|| прым. фальсіфіка́тарскі, -ая, -ае.

фальсіфіка́цыя, -і, ж.

1. гл. фальсіфікаваць.

2. мн. -і, -цый. Падробленая рэч, якая выдаецца за сапраўдную; падробка.

фальста́рт, -у, М -рце, м.

У спорце: старт, узяты кім-н. з удзельнікаў спаборніцтва раней, чым патрэбна.

фальц, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

1. Месца згібу аддрукаванага аркуша пры фальцаванні.

2. Шво на месцы змацавання тонкіх металічных лістоў.

3. Тое, што і паз (у 1 знач.).

фальцава́ць, -цу́ю, -цу́еш, -цу́е; -цу́й; -цава́ны; незак., што (спец.).

1. Згінаць аддрукаваны аркуш пэўным чынам.

Ф. кнігу.

2. Згінаючы і заціскаючы канцы, злучаць (пра металічныя лісты).

|| зак. сфальцава́ць, -цу́ю, -цу́еш, -цу́е; -цу́й; -цава́ны.

|| наз. фальцава́нне, -я, н. і фальцо́ўка, -і, ДМ -о́ўцы, ж.

|| прым. фальцо́вачны, -ая, -ае і фальцава́льны, -ая, -ае.

Фальцовачнае шво.

Фальцавальны цэх.

фальцо́ўшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Рабочы, які займаецца фальцоўкай.

|| ж. фальцо́ўшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.