Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

факто́рыя, -і, мн. -і, -рый, ж.

1. Гандлёвая кантора і пасяленне еўрапейскіх купцоў у каланіяльных краінах.

2. Гандлёвы і нарыхтоўчы пункт у аддаленых прамысловых раёнах.

Пушная ф. на Поўначы.

факту́ра¹, -ы, ж. (спец.).

1. Своеасаблівая якасць апрацоўкі матэрыялу, яго паверхні.

Ф. тканіны.

2. Своеасаблівасць мастацкай тэхнікі ў творах мастацтва.

Вобразная ф. паэмы.

|| прым. факту́рны, -ая, -ае.

факту́ра², -ы, ж. (спец.).

Рахунак з вопісам адпраўленага тавару.

|| прым. факту́рны, -ая, -ае.

факты́чны, -ая, -ае.

1. Які адлюстроўвае сапраўдны стан чаго-н., адпавядае фактам; заснаваны на дакументальнай дакладнасці або які адпавядае ёй.

Фактычныя звесткі.

Фактычныя доказы.

Фактычна (прысл.) ён з’яўляецца кіраўніком гэтай тэмы.

Фактычныя выклады.

2. Які існуе ў наяўнасці, але не ўзаконены юрыдычна.

Ф. шлюб.

|| наз. факты́чнасць, -і, ж.

факультаты́ў, -ты́ву, мн.ы́вы, -ты́ваў, м.

Неабавязковы для наведвання звышпраграмны курс, прадмет.

Ф. па стылістыцы.

|| прым. факультаты́ўны, -ая, -ае.

факультаты́ўны, -ая, -ае.

1. гл. факультатыў.

2. Неабавязковы, які даецца на выбар.

Факультатыўныя заняткі па псіхалогіі.

|| наз. факультаты́ўнасць, -і, ж.

факультэ́т, -а, Мэ́це, мн. -ы, -аў, м.

Аддзяленне вышэйшай навучальнай установы, дзе вывучаецца пэўны цыкл сумежных навуковых дысцыплін.

Біялагічны ф.

|| прым. факультэ́цкі, -ая, -ае.

факусі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; незак., што.

1. Збіраць прамяні ў фокус¹ (у 1 знач.; спец.).

Ф. прамяні.

2. Устанаўліваць фокус¹ (у 2 знач.; спец.).

Ф. адлюстраванне.

3. перан. Сканцэнтроўваць, засяроджваць (думку, увагу і пад.).

Ф. погляд на чым-н.

|| зак. сфакусі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны.

|| наз. факусі́раванне, -я, н.