Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

сфатаграфава́цца гл. фатаграфавацца.

сфатаграфава́ць гл. фатаграфаваць.

сфе́ра, -ы, мн. -ы, сфер, ж.

1. Вобласць, межы распаўсюджання чаго-н.

С. вытворчасці.

С. абслугоўвання.

2. Грамадскае акружэнне, асяроддзе.

Навуковая с.

Вышэйшыя сферы (пра кіруючыя, арыстакратычныя колы грамадства).

3. Замкнутая паверхня, усе пункты якой аднолькава аддалены ад цэнтра; паверхня і ўнутраная прастора шара (спец.).

|| прым. сферы́чны, -ая, -ае (да 3 знач.).

сферы́чны, -ая, -ае.

1. гл. сфера.

2. Шарападобны.

Сферычная паверхня.

сфінкс, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Каменная скульптура ляжачага льва з чалавечай галавой.

2. У старажытнагрэчаскай міфалогіі: крылатая істота з тулавам ільва, з галавой і грудзямі жанчыны, якая забівала падарожнікаў, што не маглі разгадаць зададзеную загадку.

3. перан. Пра незразумелую, загадкавую істоту, дзіўнага чалавека (кніжн.).

Гэты чалавек для мяне — с.

4. Назва роду, парода некаторых жывёл, насякомых і інш.

Кот пароды с.

сфугава́ць гл. фугаваць.