Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

нізкагатунко́вы, -ая, -ае.

Нізкага гатунку, невысокай якасці.

Н. тавар.

|| наз. нізкагатунко́васць, -і, ж.

нізкапакло́ннік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто нізкапаклоннічае; ліслівы, угодлівы чалавек.

|| прым. нізкапакло́нніцкі, -ая, -ае.

Н. тон.

нізкапакло́ннічаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Займацца нізкапаклонствам.

нізкапакло́нства, -а, н.

Рабскае, ліслівае пакланенне каму-, чаму-н.

нізкапро́бны, -ая, -ае.

1. Які мае нізкую пробу ў сувязі з вялікай прымессю медзі і волава ў золаце і серабры.

2. перан. Невысокай якасці; дрэнны (разм.).

Н. тавар.

|| наз. нізкапро́бнасць, -і, ж.

нізкаро́слы, -ая, -ае.

Невялікага росту; невысокі.

Н. хлопец.

Н. хмызняк.

|| наз. нізкаро́сласць, -і, ж.

нізкасо́ртны, -ая, -ае.

Тое, што і нізкагатунковы.

|| наз. нізкасо́ртнасць, -і, ж.

ні́зкі, -ая, -ае; ні́жэйшы.

1. Малы па вышыні, які знаходзіцца на невялікай вышыні ад зямлі.

Нізкае дрэва.

Н. плот.

Ляцець нізка (прысл.).

2. Які не дасягнуў звычайнай сярэдняй нормы, пэўнага ўзроўню.

Н. ціск.

Нізкая тэмпература.

3. Дрэнны па якасці або наогул дрэнны.

Нізкая якасць драўніны.

4. перан. Подлы, ганебны.

Н. учынак.

Так рабіць нізказнач. вык.).

5. У 18 — пачатку 19 ст. пра стыль мовы: звычайны, просты, не прыняты ў літаратуры.

6. Невялікай вышыні (пра гукі, голас і пад.).

Н. бас.

Н. голас.

Спяваць нізка (прысл.).

|| памянш.-ласк. ні́зенькі, -ая, -ае (да 1 знач.).

|| наз. ні́засць, -і, ж. (да 4 знач.).

нізо́ўе, -я, мн. -і, -яў, н.

Ніжняя частка цячэння ракі з навакольнай мясцовасцю.