музыка́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.
Артыст, наогул чалавек, які грае на якім-н. музычным інструменце.
|| ж. музыка́нтка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так (разм.).
|| прым. музыка́нцкі, -ая, -ае.
музы́чны, -ая, -ае.
Які мае адносіны да музыкі.
М. інструмент.
М. вечар.
М. твор.
М. магазін.
М. кабінет.
Музычная драма.
М. вобраз.
|| наз. музы́чнасць, -і, ж.