Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ліставы́¹, -а́я, -о́е.

1. Які мае адносіны да ліста¹, у лістах.

Л. тытунь.

2. Пакрыты лісцем.

Л. лес.

ліставы́², -а́я, -о́е.

Які мае форму ліста² (у 1 знач.).

Ліставое жалеза.

ліста́ж, -у́, м.

Аб’ём кнігі, брашуры і пад. ў аркушах.

Л. кнігі.

|| прым. ліста́жны, -ая, -ае.

лістапа́д, -а і -у, М -дзе, м.

1. -а. Адзінаццаты месяц каляндарнага года.

Пачатак лістапада.

2. -у. Ападанне лісця восенню, а таксама час гэтага ападання.

|| прым. лістапа́дны, -ая, -ае (да 2 знач.).

лісто́к¹ гл. ліст¹.

лісто́к², -тка́, мн. -ткі́; -тко́ў, м.

1. гл. ліст².

2. Бланк для запісу чаго-н.

Кантрольны л.

лісто́та, -ы, ДМо́це, ж., зб.

Тое, што і лісце.

лісто́ўка, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -то́вак, ж.

Друкаваны або рукапісны лісток з тэкстам (выявай) звычайна злабадзённага агітацыйна-палітычнага або інфармацыйнага зместу.

Л. паўстанцаў.

лісто́ўніца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.

Хвойнае дрэва з мяккай ападаючай на зіму ігліцай і каштоўнай моцнай драўнінай.

Сібірская л.

|| прым. лісто́ўнічны, -ая, -ае.

лі́сце, -я і лісцё, -я́, н., зб.

Лісты раслін.

|| прым. лі́сцевы, -ая, -ае і лісцёвы, -ая, -ае.

Лісцевая (лісцёвая) падсцілка.