Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

зрака́цца гл. зрачыся.

зра́ніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены; зак., каго-што.

Нанесці каму-н. многа ран.

З. усё цела.

зрані́ць, зраню́, зро́ніш, зро́ніць; зро́нены; зак., каго (разм.).

Нарадзіць дзіця мёртвым.

зра́нку, прысл.

1. У пачатку дня, раніцай.

З. пайшоў дождж.

2. З пачатку дня, з раніцы.

З. на нагах.

зрасхо́давацца гл. расходавацца.

зрасхо́даваць гл. расходаваць.

зрасці́, 1 і 2 ас. не ўжыв., -сце́; зрос, зрасла́, -ло́; зак. (разм.).

1. Зарасці, пакрыцца расліннасцю.

Сцежкі пырнікам зраслі.

2. Вырасці, урадзіць.

Жыта зрасло, як сцяна.

зрасці́ся, 1 і 2 ас. не ўжыв., -це́цца; зро́сся, зрасла́ся, -ло́ся; зак.

1. Злучыцца, утвараючы адно цэлае ў працэсе росту, зажывання.

Зламаная косць зраслася.

Арэхі зрасліся.

2. перан. Зблізіцца, зжыцца.

Ён зросся з вясковым жыццём.

|| незак. зраста́цца, -а́ецца.

|| наз. зрашчэ́нне, -я, н. і зраста́нне, -я, н.

зрасці́ць, зрашчу́, зро́сціш, зро́сціць; зро́шчаны; зак., што.

1. Лечачы, даць магчымасць зрасціся.

З. зламаную косць.

2. Злучыць вельмі шчыльна, звязаць (спец.).

З. канцы каната.

|| незак. зро́шчваць, -аю, -аеш, -ае; наз. зро́шчванне, -я, н.

зраўнава́цца, -ну́юся, -ну́ешся, -ну́ецца; -ну́йся; зак.

1. Стаць роўным, гладкім, аднолькавым з кім-, чым-н.

Курган асеў, зраўнаваўся з зямлёй.

2. кім-чым. Рухаючыся, апынуцца побач, на адной лініі з кім-, чым-н.

Коннікі зраўнаваліся.

3. з кім-чым. Стаць роўным каму-, чаму-н. у якіх-н. адносінах; параўнацца.

З. з сябрамі ў вучобе.

Хто з ім можа з. ў гэтай справе.

|| незак. зраўно́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.