Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

генера́ліха, -і, ДМ -лісе, мн. -і, -ліх, ж. (разм.).

Жонка генерала.

генера́льны, -ая, -ае.

1. Галоўны, асноўны, вядучы.

Генеральная лінія развіцця.

2. Усеагульны, грунтоўны, карэнны.

Г. план перабудовы горада.

генера́л-губерна́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. У царскай Расіі: чыноўнік мясцовай адміністрацыі з вышэйшай ваенна-адміністрацыйнай уладай, які стаяў на чале генерал-губернатарства.

2. У краінах Садружнасці нацый: прадстаўнік англійскага манарха, які лічыцца кіраўніком дзяржавы.

|| прым. генера́л-губерна́тарскі, -ая, -ае.

генера́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Прыстасаванне для ператварэння аднаго віду энергіі ў другі.

Г. пастаяннага току.

Г. пераменнага току.

2. Прыстасаванне, апарат ці машына, якія вырабляюць якія-н. прадукты.

Г. вадароду.

Г. ідэй (перан.).

|| прым. генера́тарны, -ая, -ае.

гене́тык, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст у галіне генетыкі.

гене́тыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

Навука, якая вывучае законы і механізмы спадчыннасці і зменлівасці.

|| прым. генеты́чны, -ая, -ае.

Г. код.

ге́ній, -я і -ю, мн. -і, -яў, м.

1. -ю. Самая высокая ступень творчай адоранасці, таленавітасці.

Музычны г.

Чайкоўскага.

2. -я. Чалавек, надзелены такой адоранасцю.

Творчасць геніяў.

3. -я. У старажытнарымскай міфалогіі: дух — заступнік чалавека, які кіруе яго жыццём і прадвызначае характар.

Добры геній — той, хто памагае каму-н., аказвае на каго-н. дабратворны ўплыў.

Злы геній — той, хто аказвае на каго-н. дрэнны ўплыў.

генія́льны, -ая, -ае.

1. Надзелены геніем (у 1 знач.).

Г. пісьменнік.

2. Уласцівы генію, творча дасканалы.

Геніяльная сімфонія Шастаковіча.

|| наз. генія́льнасць, -і, ж.

гено́м, -у, м.

Сукупнасць генаў, якія змяшчаюцца ў адзінарным наборы храмасом дадзенага арганізма.

Мутацыя геному.

|| прым. гено́мны, -ая, -ае.

геншта́б, -а, мн. генштабы́, -о́ў, м.

Генеральны штаб.

|| прым. геншта́баўскі, -ая, -ае.