Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

спа́дчына, -ы, ж.

1. Маёмасць, якая пасля смерці яе ўладальніка пераходзіць у чыю-н. уласнасць.

Бацькоўская с.

2. Пераход маёмасці памёршага да яго спадкаемцаў (спец.).

3. З’явы культурнага жыцця, побыту, укладу, якія ўнаследаваны ад мінулых эпох, папярэдніх дзеячаў.

Культурная с.

спа́дчыннасць, -і, ж.

1. гл. спадчынны.

2. Захоўванне і перадача праз пакаленні прыродных уласцівасцей арганізма.

3. Тое, што і спадчына (у 2 і 3 знач.) (спец.).

|| прым. спа́дчынны, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.).

спа́дчыннік, -а, мн. -і, -аў, м.

Тое, што і спадкаемец.

|| ж. спа́дчынніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. спа́дчынніцкі, -ая, -ае.

спа́дчынны, -ая, -ае.

1. гл. спадчына.

2. Звязаны са спадчыннасцю.

Спадчынная хвароба.

3. Які ідзе ў парадку пераемнасці ад аднаго да другога, заснаваны на гэтым пераходзе.

С. князь.

|| наз. спа́дчыннасць, -і, ж. (да 2 знач.).

спадылба́, прысл.

З-пад нахмураных броваў, недружалюбна, недаверліва, злосна.

Глядзець с.

спады́спаду, прысл.

1. Знізу, з ніжняга боку; з-пад чаго-н.

С. сена мокрае.

Выцягнуць кнігу с.

2. перан. 3 самых глыбінь чаго-н.

С, з самай душы, кралася трывожная думка.

спажы́ва, -ы, ж.

1. Тое, чым лёгка можна пажывіцца (разм.).

Падкі да спажывы.

2. Харч, ежа; здабыча.

Лісы шукаюць спажывы.

3. перан. Матэрыял для роздуму, разумовай дзейнасці і пад.

С. для розуму.

спажыва́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Тое, што і спажывец.

|| ж. спажыва́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. спажыва́льніцкі, -ая, -ае.

спажыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., што.

1. Выкарыстоўваць як ежу.

С. мяса.

2. Выкарыстоўваць, расходаваць для сябе.

|| зак. спажы́ць, -жыву́, -жыве́ш, -жыве́; -жывём, -жывяце́, -жыву́ць; -жы́ты.

|| наз. спажыва́нне, -я, н.

Тавары народнага спажывання.

спажыве́ц, -жыўца́, мн. -жыўцы́, -жыўцо́ў, м.

1. Асоба або арганізацыя, якія спажываюць прадукцыю чыёй-н. вытворчасці.

Тавары для масавага спажыўца (для масавага пакупніка).

2. перан. Той, хто імкнецца да задавальнення толькі сваіх патрэб (неадабр.).

|| прым. спажыве́цкі, -ая, -ае (да 1 знач.).

Спажывецкая кааперацыя.