спагна́нне, -я, н.
1. гл. спагнаць.
2. Пакаранне за невыкананне або парушэнне чаго-н.
С. за парушэнне працоўнай дысцыпліны.
спагна́ць, -ганю́, -го́ніш, -го́ніць; -гані́; -на́ны; зак., што.
1. Прымусіць аддаць прызначанае.
С. доўг.
С. штраф.
2. на кім. Атрымаць задавальненне, выліўшы свой гнеў, дрэнны настрой на каго-н.
С. злосць на дамашніх.
|| наз. спагна́нне, -я, н. (да 1 знач.).
|| незак. спаганя́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; наз. спаганя́нне, -я, н.
спадаба́цца гл. падабацца.
спада́р, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.
Форма афіцыйнага ветлівага звароту да асобы ў беларусаў.
Шаноўныя спадарыні і спадары!
|| ж. спада́рыня, -і, мн. -і, -рынь.
спадаро́жнік, -а, мн. -і, -аў, м.
1. Чалавек, які знаходзіцца ў дарозе разам з кім-н.
Мой с. — вясёлы чалавек.
2. перан. Тое, што спадарожнічае чаму-н., з’яўляецца разам з чым-н.
Сырое надвор’е — с. прастудных захворванняў.
3. Нябеснае цела, якое рухаецца вакол планеты, зоркі.
С.
Зямлі — Месяц.
4. Касмічны апарат, які запускаецца ў касмічную прастору з дапамогай ракетных установак.
Запусціць с.
|| ж. спадаро́жніца, -ы, мн. -ы, -ніц (да 1 знач.).
|| прым. спадаро́жнікавы, -ая, -ае (да 4 знач.; спец.) і спадаро́жніцкі, -ая, -ае (да 1 знач.).
спадаро́жнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак.
1. каму. Ісці, ехаць разам з кім-н., быць яго спадарожнікам.
С. знаёмым у паездцы на экскурсію.
2. перан., каму-чаму. Знаходзіцца з нечым у непарыўнай сувязі, адбывацца адначасова або ўслед за чым-н.
Яму заўсёды спадарожнічала ўдача.
Песня і музыка спадарожнічаюць людзям усё жыццё.
|| наз. спадаро́жнічанне, -я, н.
спадаро́жны, -ая, -ае.
1. Які рухаецца ў адным напрамку з чым-н.
Спадарожная машына.
С. вецер.
2. Які сустракаецца на шляху.
Спадарожная станцыя.
спада́рства, -а, н., зб.
Форма афіцыйнага ветлівага звароту да прысутных (некалькіх асоб) у беларусаў.
Шаноўнае с., праслухайце аб’явы.
спада́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -а́е; незак.
1. гл. спасці.
2. Звісаць, спускацца (пра адзежу, тканіну, валасы і пад.).
На плечы спадае каса.