Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

салі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Артыст, які выконвае сольную партыю.

С. аперэты.

С. аркестра.

|| ж. салі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

салітэ́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Буйны брыльянт.

саліцёр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Доўгі плоскі чарвяк, які паразітуе ў страўніку чалавека і жывёлы.

саліцы́лавы, -ая, -ае.

У выразах: саліцылавая кіслата — арганічнае злучэнне, якое выкарыстоўваецца для прыгатавання лекавых рэчываў і фарбавальнікаў; саліцылавы спірт — бясколерныя крышталі арганічнага паходжання, якія выкарыстоўваюцца як сродак абязбольвання.

са́ліць, -лю, -ліш, -ліць; незак., каго-што.

Насычаць, намазваць салам ці забруджваць чым-н. тлустым.

салі́ць, салю́, со́ліш, со́ліць; со́лены; незак.

1. што. Сыпаць соль у што-н. для смаку.

С. бульбу.

2. што. Нарыхтоўваць у запас у салёным растворы.

С. агуркі.

С. сала.

3. перан. Рабіць каму-н. непрыемнасці, дапякаць.

С. кпінамі.

|| зак. пасалі́ць, -салю́, -со́ліш, -со́ліць; -со́лены і засалі́ць, -салю́, -со́ліш, -со́ліць; -со́лены (да 1 і 2 знач.).

|| наз. сале́нне, -я, н.

сало́дкі, -ая, -ае.

1. Які мае прыемны смак, уласцівы цукру, мёду і пад.

С. яблык.

2. перан. Прыемны, які прыносіць задавальненне і асалоду.

Салодкая трывога.

Не салодка (прысл.) жывецца сіраце.

3. перан. Празмерна далікатны, занадта ўважлівы і ласкавы.

Салодкая ветлівасць.

Салодкія манеры.

4. перан. Ліслівы, ненатуральны, дагодлівы.

Салодкія словы.

5. у знач. наз. сало́дкае, -ага.

Паставіць на стол салодкае.

|| наз. сало́дкасць, -і, ж.

сало́ма, -ы, ж.

Сухія сцёблы злакавых раслін, што застаюцца пасля абмалоту.

Аўсяная с.

|| памянш. сало́мка, -і, ДМ -мцы, ж.

|| прым. саламя́ны, -ая, -ае.

Салямяная страха.

С. колер (светла-жоўты). Саламяная сурвэтка (з саломы).

Саламяная ўдава (жарт.) — жанчына, якая знаходзіцца ў часовай разлуцы з мужам.

Саламяны ўдавец (жарт.) — мужчына, які знаходзіцца ў часовай разлуцы з жонкай.

салома... (а таксама салама...).

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па знач. слову «салома», напр.: саломазбіральнік, саломаздрабляльны, саломапад’ёмнік, саломаскладальнік, саломатранспарцёр.

сало́міна, -ы, мн. -ы, -мін, ж.

1. Пустое ў сярэдзіне сцябло злакавых раслін з патаўшчэннямі ў месцах прымацавання лісцяў.

2. Адно сцябло саломы.

|| памянш. сало́мінка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Хапацца за саломінку — спрабаваць выратаваць сябе ці якую-н. справу, маючы надзею на сродкі, што дапамагчы не могуць.