Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

со́чка гл. сачыць¹.

со́чнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Хлебабулачны выраб з тварожнай начынкай.

Свежы с.

со́шка гл. саха.

со́шны гл. саха.

со́я, -і, ж.

Бабовая расліна, насенне якой выкарыстоўваецца ў харчовай прамысловасці і ў тэхніцы.

|| прым. со́евы, -ая, -ае.

С. алей.

спабо́рніцтва, -а, мн. -ы, -аў, н.

Форма дзейнасці (работы, гульні і пад.), удзельнікі якой імкнуцца выявіць перавагу над кім-н. у дасягненні чаго-н., дасягнуць лепшых вынікаў у чым-н.

Спартыўныя спаборніцтвы.

С. па плаванні.

спабо́рнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак., з кім.

Удзельнічаць у спаборніцтве.

С. у сіле і спрыце.

спава́жны, -ая, -ае.

Павольны, памяркоўны, няспешны, сталы.

С. голас.

С. характар.

|| наз. спава́жнасць, -і, ж.

спаве́днік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Святар, які прымае споведзь.

2. Той, хто прыйшоў на споведзь.

|| ж. спаве́дніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

спавіва́ч, -а́, мн. -ы́, -о́ў і спаві́віч, -а, мн. -ы, -аў, м.

Доўгі вузкі пояс, якім спавіваюць маленькіх дзяцей.