шасціразо́вы, -ая, -ае.
Які паўтараецца шэсць разоў, павялічаны ў шэсць разоў.
У шасціразовым памеры.
шасцісотгадо́вы, -ая, -ае.
1. гл. шасцісотгоддзе.
2. Які праіснаваў шэсцьсот гадоў.
шасцісотго́ддзе, -я, мн. -і, -яў, н.
1. Тэрмін у шэсцьсот гадоў.
2. чаго. Гадавіна падзеі, што адбылася шэсцьсот гадоў назад.
Ш. горада (шэсцьсот гадоў з дня заснавання).
|| прым. шасцісотгадо́вы, -ая, -ае.
шасціты́сячны, -ая, -ае.
1.
Ліч. парадк. да шэсць тысяч.
2. Коштам у шэсць тысяч рублёў (разм.).
3. Які складаецца з шасці тысяч адзінак.
Ш. атрад.
шасцярня́¹, -і́; мн. -це́рні і (з ліч. 2, 3, 4) -цярні́, -це́рань і -це́рняў, ж.
Тое, што і шасцярык (у 2 знач.).
шасцярня́², -і́, мн. -це́рні і (з ліч. 2, 3, 4) -цярні́, -це́рань і -це́рняў, ж.
Зубчастае кола, якое перадае рух.
|| памянш. шасцярэ́нька, -і, ДМ -ньцы, мн. -і, -нек, ж.
|| прым. шасцяро́нны, -ая, -ае і шасце́рневы, -ая, -ае.
шасцяры́к, -церыка́, мн. -церыкі́, -церыко́ў, м.
1. Старадаўняя руская мера (вагі, аб’ёму, ліку і пад.), якая змяшчае шэсць якіх-н. адзінак, а таксама прадмет такой вагі, аб’ёму і пад.
2. Запрэжка ў шэсць коней.
Ехаць шасцерыком.
|| прым. шасцерыко́вы, -ая, -ае.
шась (разм.).
1. выкл. Ужыв. гукапераймальна для абазначэння шуму, падзення чаго-н. сыпкага, сухога.
Ш., ш., сыплецца зверху пясок.
2. у знач. вык. Ужыв. паводле знач. дзеясл. шаснуць.
Нехта ў дзверы ш.
Ш. нажом па шнурку.