Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

плюма́ж, -а, мн. -ы, -аў, м.

Аздабленне з пер’я на галоўным уборы і на надлобным рэмені конскай збруі.

|| прым. плюма́жны, -ая, -ае.

плю́нуць гл. пляваць.

плюралі́зм, -у, м.

1. Філасофскае вучэнне, згодна з якім існуюць некалькі (або мноства) незалежных духоўных пачаткаў быцця (спец.).

2. Разнастайнасць поглядаў, ідэй, форм дзейнасці (кніжн.).

П. думак.

|| прым. плюралісты́чны, -ая, -ае.

плюралі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Прыхільнік плюралізму.

|| прым. плюралі́сцкі, -ая, -ае.

плюс, -а, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Матэматычны знак у выглядзе крыжыка (+), які абазначае складанне і дадатную велічыню.

2. у знач. нязм. слова. З дабаўленнем.

Чатыры п. два будзе шэсць.

3. перан. Дадатны бок, перавага.

Узважыць усе плюсы і мінусы.

4. У знач. злучніка «ды¹» (у 2 знач.), звычайна ў спалучэнні з «яшчэ» (разм.).

Цяжка мне — вучыцца, п. яшчэ малое дзіця.

5. Пры ўказанні на тэмпературу паветра абазначае: вышэй нуля.

На тэрмометры п. дванаццаць градусаў.

Плюс-мінус — з магчымым разыходжаннем у бок павелічэння ці памяншэння.

|| прым. плю́савы, -ая, -ае (да 3 і 5 знач.).

Плюсавая тэмпература (вышэй нуля).

плю́хацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пералівацца, ударацца аб што-н. (пра вадкасць).

Вада плюхаецца на дне чоўна.

2. Абдаваць сябе або каго-н. пырскамі.

Хлопчык плюхаўся ў вадзе.

3. Падаць, шлёпацца ў ваду, гразь і пад.

Дзеці з разгону плюхаюцца ў рэчку.

|| аднакр. плю́хнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -ніся (да 1 і 3 знач.).

|| наз. плю́ханне, -я, н.

плю́хаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. Тое, што і плюхацца (у 1 і 3 знач.).

2. што і чаго. Рэзкім рухам выліваць (разм.).

П. ваду ў цэбар.

|| аднакр. плю́хнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. плю́ханне, -я, н.

плюш, -у, м.

Шарсцяная або баваўняная тканіна з доўгім ворсам.

|| прым. плю́шавы, -ая, -ае.

Плюшавае паліто.

плюшч, -у́, м.

Паўзучая расліна, якая абвіваецца вакол сваёй апоры.

|| прым. плю́шчавы, -ая, -ае.

плю́шчыць¹, -чу, -чыш, -чыць; незак., што.

Закрываць, заплюшчваць (вочы).