плюс, -а, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Матэматычны знак у выглядзе крыжыка (+), які абазначае складанне і дадатную велічыню.

2. у знач. нязм. слова. З дабаўленнем.

Чатыры п. два будзе шэсць.

3. перан. Дадатны бок, перавага.

Узважыць усе плюсы і мінусы.

4. У знач. злучніка «ды¹» (у 2 знач.), звычайна ў спалучэнні з «яшчэ» (разм.).

Цяжка мне — вучыцца, п. яшчэ малое дзіця.

5. Пры ўказанні на тэмпературу паветра абазначае: вышэй нуля.

На тэрмометры п. дванаццаць градусаў.

Плюс-мінус — з магчымым разыходжаннем у бок павелічэння ці памяншэння.

|| прым. плю́савы, -ая, -ае (да 3 і 5 знач.).

Плюсавая тэмпература (вышэй нуля).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)