Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

смяшы́ць, смяшу́, сме́шыш, сме́шыць; незак., каго (што).

Выклікаць у каго-н. смех.

С. жартамі.

|| зак. насмяшы́ць, -смяшу́, -сме́шыш, -сме́шыць і рассмяшы́ць, -смяшу́, -сме́шыш, -сме́шыць; -сме́шаны.

смяя́цца, смяю́ся, смяе́шся, смяе́цца; смяёмся, смеяце́ся, смяю́цца; сме́йся; незак.

1. Праяўляць весялосць, радасць пры дапамозе смеху.

С. да слёз.

2. з каго-чаго. Высмейваць каго-, што-н.; насміхацца.

Нельга с. са старога чалавека.

3. перан. Жартаваць, гаварыць смехам.

Я не веру табе, ты смяешся.

снабі́зм, -у, м. (кніжн.).

Паводзіны, манеры, уласцівыя снобу.

|| прым. снабі́сцкі, -ая, -ае.

снабі́сцкі гл. сноб, снабізм.

снава́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж. (разм.).

Снавальная машына.

снава́льны, -ая, -ае (спец.).

Які служыць для снавання.

снава́ць, сную́, снуе́ш, снуе́; снуём, снуяце́, сную́ць; снуй; незак.

1. што. Падрыхтоўваць пражу асновы для ткання.

С. пражу.

2. Рухацца туды і сюды, у розных напрамках.

С. па вуліцы ўзад-уперад.

|| наз. снава́нне, -я, н.; прым. снава́льны, -ая, -ае.

сна́йпер, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Спецыяльна падрыхтаваны стралок вышэйшай кваліфікацыі, які дасканала валодае майстэрствам выключна трапнай стральбы, маскіроўкі і назірання і звычайна паражае цэль з першага стрэлу.

С., як правіла, узброены вінтоўкай з аптычным прыцэлам.

2. перан. Той, хто дзейнічае трапна і дакладна.

На футбольным полі ён — с.

|| прым. сна́йперскі, -ая, -ае.

С. агонь (трапны, дакладны).

снапо́вы гл. сноп.

снара́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. Від боепрыпасаў для стральбы з гармат.

У лесе разарваўся с.

2. Прыбор, інструмент, машына.

С. для свідравання.

3. Прыстасаванні для спартыўных практыкаванняў.

Гімнастычныя снарады.

|| прым. снара́дны, -ая, -ае.