Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

смяро́тнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Чалавек, які асуджаны на смерць, прыгавораны да пакарання смерцю.

Камера смяротнікаў.

|| ж. смяро́тніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

смяро́тны, -ая, -ае.

1. Які жыве не вечна, якога чакае смерць.

Усе людзі смяротныя.

2. Які выклікае смерць.

Смяротная доза яду.

3. Тое, што і смертны (у 3 знач.).

С. прысуд.

Смяротная кара.

4. перан. Крайні ў сваім праяўленні, вельмі моцны.

Смяротная нуда.

|| наз. смяро́тнасць, -і, ж.

смяртэ́льны, -ая, -ае.

Тое, што і смяротны.

|| наз. смяртэ́льнасць, -і, ж.

смята́на, -ы, ж.

Густы і тлусты верхні слой сквашанага малака.

Бліны са смятанай.

|| ласк. смята́нка, -і, ДМ -нцы, ж. (разм.).

|| прым. смята́нны, -ая, -ае.

смята́нка, -і, ДМ -нцы, ж.

1. гл. смятана.

2. Верхні густы і тлусты слой салодкага малака; вяршкі.

|| прым. сметанко́вы, -ая, -ае.

Сметанковае масла.

смята́ннік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

1. Пасудзіна для смятаны.

2. Круглы адкрыты піражок са смятаннай начынкай.

Напячы смятаннікаў.

смяця́р, смецяра́, мн. смецяры́, смецяро́ў, м.

Чалавек, які збірае і вывозіць смецце.

|| ж. смяця́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

смяшлі́вы, -ая, -ае.

1. Схільны часта смяяцца, якога можна лёгка рассмяшыць.

С. чалавек.

2. Які выражае гатоўнасць да смеху.

С. позірк.

С. твар.

3. Пра настрой: такі, пры якім усё здаецца смешным, увесь час хочацца смяяцца.

|| наз. смяшлі́васць, -і, ж.

смяшо́к, -шку́, м. (разм.).

Кароткі, нямоцны смех.

С. прабег па аўдыторыі.

смяшы́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (разм.).

Усмешка, вясёлая іскрынка (у вачах).

С. ў рот папала (пра смяшлівы настрой, пра жаданне ўвесь час смяяцца; жарт.).