Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

смыле́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -лі́ць; незак. (разм.).

1. Пячы, балець (ад апёкаў, ран і пад.).

Смылелі папечаныя пальцы.

2. перан. Пра душэўны боль: мучыць, непакоіць.

Смыліць душа па сыне.

3. Слаба, без полымя гарэць; тлець.

Ледзь смыляць у печы сырыя палены.

|| наз. смыле́нне, -я, н. (да 1 знач.).

смычо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м.

1. Тое, што і смык.

2. Прылада для трапання шэрсці.

|| прым. смычко́вы, -ая, -ае.

Смычковыя інструменты.

смя́глы, -ая, -ае.

Тое, што і смаглы.

смя́гнуць, -ну, -неш, -не; смяг, -гла; -ні; незак.

Тое, што і смагнуць.

|| зак. вы́смягнуць, -ну, -неш, -не; вы́смяг, -гла; -ні.

смяле́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.

Рабіцца смелым, смялейшым, рашучым.

|| зак. асмяле́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е і пасмяле́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е.

смяльча́к, смельчака́, мн. смельчакі́, смельчако́ў, м. (разм.).

Смелы чалавек.

Такога смельчака трэба пашукаць.

смярдзе́ць, -джу́, -дзі́ш, -дзі́ць; -дзі́м, смердзіце́, -дзя́ць; -дзі́; незак.

Вылучаць смурод, дрэнны пах.

Ва ўсёй хаце смярдзела нечым кіслым і гнілым.

смярдзю́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

1. Тое, што і скунс.

2. Назва розных раслін (траў), якія маюць моцны непрыемны пах.

смярдзю́чы, -ая, -ае.

Які вылучае смурод; смуродны.

С. дым.

|| наз. смярдзю́часць, -і, ж.

смяро́тнасць, -і, ж.

1. гл. смяротны.

2. Колькасць выпадкаў смерці за які-н. перыяд часу.

Дзіцячая с.