Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

смуро́д, -у, М -дзе, м.

Непрыемны, агідны пах.

смуро́дзіць, -ро́джу, -ро́дзіш, -ро́дзіць; незак. (разм.).

Распаўсюджваць смурод.

|| зак. насмуро́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць.

смуро́дны, -ая, -ае.

Які дрэнна пахне, смярдзіць.

Смуроднае паветра.

|| наз. смуро́днасць, -і, ж.

сму́та, -ы, ДМ сму́це, ж.

1. Паўстанне, мяцеж (уст.).

Сеяць смуту.

2. Душэўнае замяшанне, хваляванне.

С. на сэрцы.

|| прым. сму́тны, -ая, -ае.

сму́так, -тку, м.

Пачуццё суму, маркоты, журбы.

Несці с. у сэрцы.

С. у вачах (сумны выраз).

смуткава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; незак.

1. Гараваць з прычыны чыёй-н. смерці.

2. Сумаваць, журыцца, перажываць смутак.

Смуткуе хлопец па доме.

|| наз. смуткава́нне, -я, н.

сму́тны, -ая, -ае.

1. гл. смута (у 1 знач.).

2. Які адчувае смутак; маркотны, сумны (пра чалавека).

Смутная дзяўчына.

Смутныя вочы (выражаюць смутак, бязрадасныя).

3. Невыразны, няпэўны (разм.).

Смутныя намёкі.

4. Трывожны, неспакойны, мяцежны.

Смутныя часы.

|| наз. сму́тнасць, -і, ж.

сму́шак, -шка, мн. -шкі, -шкаў, м.

Шкурка, знятая з нованароджанага ягняці некаторых каштоўных парод, а таксама футра такога ягняці.

|| прым. сму́шкавы, -ая, -ае.

Смушкавая шапка.

смык, смыка́, мн. -і́, -о́ў, м.

Палачка з напятым удоўж яе пучком конскіх валасоў, дотыкам якой да струн музычнага інструмента ўтвараюць адпаведныя гукі.

Скрыпічны с.

|| прым. смы́кавы, -ая, -ае.

С. волас.

смы́каць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

1. што. Выскубваць кудзелю пры прадзенні.

С. кудзелю.

2. каго-што. Тузаць за што-н.

С. за рукаў.

3. Скубці, шчыпаць што-н.

С. цыбулю з вянка.

|| аднакр. смы́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| зак. насмы́каць, -аю, -аеш, -ае; -аны.

|| наз. смы́канне, -я, н.