Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

смаўжо́вы гл. смоўж.

смачне́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -е́е; незак.

Станавіцца больш смачным.

сма́чны, -ая, -ае.

1. Прыемны на смак (у 2 знач.); апетытны.

Смачныя яблыкі.

Смачная мачанка.

2. перан. Які прыносіць задавальненне; прыемны.

С. сон.

Смачныя перспектывы.

3. перан. Сакавіты, каларытны.

С. выраз.

|| наз. сма́чнасць, -і, ж.

сме́ла, прысл.

1. гл. смелы.

2. 3 лёгкасцю, без перашкоды, без цяжкасці (разм.).

Сюды с. ўлезе дзесяць тон сена.

3. Упэўнена, несумненна.

З такім дакладам с. можна выступаць на сходзе.

сме́ласць, -і, ж.

1. гл. смелы.

2. Смелыя паводзіны, адвага, рашучасць.

Не ў кожнага хопіць смеласці сказаць праўду.

сме́лы, -ая, -ае.

1. Які не ведае страху, адважны, рашучы.

С. юнак.

С. ўчынак.

2. Наватарскі, нязвыклы, арыгінальны.

Смелая тэма выступлення.

С. кампазіцыйны прыём.

3. перан. Які выходзіць за межы прынятага, не зусім сціплы.

Смелае дэкальтэ.

С. жарт.

|| наз. сме́ласць, -і, ж. (да 1—3 знач.).

смерд, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

У Старажытнай Русі: селянін, земляроб.

смертано́сны, -ая, -ае (высок.).

Які пазбаўляе жыцця, выклікае смерць.

С. яд.

|| наз. смертано́снасць, -і, ж.

сме́ртнасць, -і, ж.

Колькасць смярцей за які-н. час.

Скарачэнне смертнасці.

сме́ртнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто асуджаны на смерць.

|| ж. сме́ртніца, -ы, мн. -ы, -ніц.