Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

фарэ́рцы, -аў, адз. фарэ́рац, -рца, м.

Паўночнагерманскі народ, які складае асноўнае насельніцтва Фарэрскіх астравоў.

|| ж. фарэ́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

|| прым. фарэ́рскі, -ая, -ае.

Фарэрская мова.

фас, -а, м.

Выгляд спераду, з твару.

Фатаграфавацца ў ф.

Павярнуцца фасам.

фасава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; -сава́ны; незак., што.

Раскладваць, разважваць і ўпакоўваць што-н. у пэўных колькасцях, дозах.

Ф. пячэнне.

Ф. муку.

|| зак. расфасава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; -сава́ны.

|| наз. фасава́нне, -я, н., фасо́ўка, -і, ДМ -о́ўцы, ж., расфасо́ўванне, -я, н. і расфасо́ўка, -і, ДМ -о́ўцы, ж.

|| прым. фасо́вачны, -ая, -ае і расфасо́вачны, -ая, -ае.

Фасовачная машына.

фаса́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Пярэдняя галоўная частка будынка, што выходзіць на вуліцу.

|| прым. фаса́дны, -ая, -ае.

фа́ска¹, -і, ДМ фа́сцы, мн. -і, -сак, ж. (спец.).

Скошаная частка рабра, канта шкла, металічных, драўляных і іншых вырабаў.

фа́ска², -і, ДМ фа́сцы, мн. -і, -сак, ж. (разм.).

Кадачка з вушкамі.

фасо́ліна, -ы, мн. -ы, -лін, ж.

Адно зерне фасолі.

фасо́ля, -і, ж.

Аднагадовая расліна сямейства бабовых з доўгімі вузкімі пладамі-стручкамі, а таксама самі стручкі і яе насенне.

|| прым. фасо́левы, -ая, -ае.

фасо́н, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Форма, крой, па якіх што-н. пашыта.

Модны ф. касцюма.

2. Знешні выгляд, форма якога-н. прадмета.

Ф. мэблі.

3. Паказная франтаватасць; шык (разм.).

Трымаць ф.

|| прым. фасо́нны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

фасо́ністы, -ая, -ае (разм.).

1. Прыгожага, моднага фасону.

Фасоністая сукенка.

2. Пра чалавека: франтаваты, фарсісты.

Ф. кавалер.

|| наз. фасо́ністасць, -і, ж.