Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

вішча́ць, -шчу́, -шчы́ш, -шчы́ць; -шчы́м, -шчыце́, -шча́ць; -шчы́; незак.

Віскліва крычаць, утвараць віск.

Парася вішчыць.

Піла вішчыць.

|| аднакр. ві́скнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. вішча́нне, -я, н.

віяду́к, -а, мн. -і, -аў, м.

Мост над ярам, цяснінай або цераз дарогу, чыгунку.

|| прым. віяду́чны, -ая, -ае.

віяланчэлі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Музыкант, які іграе на віяланчэлі.

|| ж. віяланчэлі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

віяланчэ́ль, -і, мн. -і, -ей і -яў, ж.

Чатырохструнны смычковы музычны інструмент, сярэдні па рэгістру і памерах паміж скрыпкай і кантрабасам.

|| прым. віяланчэ́льны, -ая, -ае.