сма́жыцца, -жуся, -жышся, -жыцца; незак.
1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Пад уздзеяннем агню рабіцца гатовым да ўжывання.
На пліце смажыцца мяса.
2. перан. Знаходзіцца на гарачыні, на спёцы (разм.).
С. на сонцы.
|| зак. засма́жыцца, -жыцца (да 1 знач.) і сасма́жыцца, -жыцца (да 1 знач.).
сма́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны; незак., што і без дап.
1. Гатаваць на агні (рыбу, мяса, грыбы і пад).
С. каўбасы.
2. безас. Пра сухасць у роце ад смагі.
Смажыць ад салёнага.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Паліць (пра сонца).
Сонца смажыць цэлы дзень.
|| зак. засма́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны (да 1 знач.) і сасма́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны (да 1 знач.).
|| наз. сма́жанне, -я, н. (да 1 знач.).
смажэ́нне, -я, н. (разм.).
Тое, што і смажаніна.
смак, -у, м.
1. Адно са знешніх адчуванняў чалавека, органам якога з’яўляецца слізістая абалонка языка і ротавая поласць.
2. Адчуванне на языку, у роце або ўласцівасць ежы, якая з’яўляецца крыніцай гэтага адчування.
Кіслы на с. яблык.
3. перан. Сэнс, цікавасць, вастрыня чаго-н.
У гэтым эпізодзе ўвесь с. анекдота.
Ён адчуваў с. у працы.
4. Задавальненне, ахвота.
Дзіця са смакам з’ела пачастунак.
|| прым. сма́кавы, -ая, -ае (да 1 знач.).
смакава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; незак., што.
1. Есці або піць паволі, з асалодай, каб адчуць смак (у 1 і 2 знач.).
С. кляновы сок.
С. кожны глыток.
2. Есці ці піць на пробу; каштаваць.
Асцярожна с.
3. перан. Успрымаць, адчуваючы асаблівае задавальненне, цешыцца, радавацца чаму-н.
С. апошнія навіны.
|| наз. смакава́нне, -я, н.
смаката́, -ы́, ДМ -каце́, ж. (разм.).
Што-н. вельмі смачнае.
Не бліны, а с.!
смако́ўніца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.
Пладовае субтрапічнае дрэва сямейства тутавых з цвёрдай драўнінай і ядомымі пладамі; інжыр, фігавае дрэва.
|| прым. смако́ўнічны, -ая, -ае.
смакта́ць, смакчу́, смо́кчаш, смо́кча; смакчы́; незак., што.
1. Губамі і языком уцягваць у рот што-н. вадкае праз вузкую адтуліну ў чым-н.
С. малако.
2. Пра насякомых і некаторых жывёлін: усмоктваць у сябе што-н. вадкае пры дапамозе спецыяльных органаў.
Пчала смокча нектар з кветкі.
Авадні смокчуць кроў каня.
3. Трымаць у роце, размінаючы, размякчаючы губамі, языком і змочваючы слінай.
С. цукар.
4. Трымаючы што-н. у роце, рабіць смактальныя рухі языком і губамі.
С. соску.
С. лапу.
С. люльку (курыць).
5. перан., звычайна безас. Выклікаць тупы боль.
Смокча пад грудзямі.
◊
Смактаць кроў з каго-н. — мучыць, прыгнятаць каго-н., здзекавацца з каго-н.
|| наз. смакта́нне, -я, н.; прым. смакта́льны, -ая, -ае (да 1—4 знач.).
смала́, -ы́, мн. смо́лы, смол, ж.
1. Ліпкі, здольны зацвердзяваць сок хваёвых і некаторых іншых раслін.
Яловая с.
2. перан. Прыставала, той, хто ліпне, прыстае да каго-н. (разм.).
Прыстаў як с.
○
Сінтэтычныя смолы — сінтэтычныя палімеры, здольныя пры перапрацоўцы ў выніку ацвярдзення ператварацца ў няплаўкія і нерастваральныя рэчывы.
|| ласк. смо́лка, -і, ДМ -лцы, ж. (да 1 знач.).
|| прым. смаляны́, -а́я, -о́е.
С. завод.
Смаляныя шпалы (апрацаваныя смалой).