Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

слізгаце́ць, -гачу́, -го́чаш, -го́ча; -гаці́; незак.

Тое, што і слізгаць.

|| наз. слізгаце́нне, -я, н.

слі́згацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак.

1. Плаўна рухацца па гладкай, слізкай паверхні.

С. на лыжах.

2. Тое, што і слізгаць (у 3 знач.).

3. Коўзацца, катацца.

С. па лёдзе.

|| аднакр. слізгану́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся.

|| наз. слі́зганне, -я, н.

слі́згаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. Рухацца па гладкай, слізкай паверхні.

Палазы лёгка слізгаюць па ўтаптаным снезе.

2. перан. Плаўна, лёгка рухацца, перамяшчацца.

Паплавок слізгае па люстранай паверхні возера.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Плаўна пераходзіць з прадмета на прадмет (пра цень, святло і пад.).

Сонечны зайчык слізгае па сцяне.

|| аднакр. слізгану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. слі́зганне, -я, н.

слізго́та, -ы, ДМо́це, ж. (разм.).

Слізкасць, абледзянеласць чаго-н.

На дарозе с.

слі́зевы гл. слізь.

слі́зісты, -ая, -ае.

1. гл. слізь.

2. Пакрыты сліззю або які выдзяляе слізь.

Слізістая шапачка грыба.

Слізістая абалонка — тонкая, пакрытая сліззю абалонка, якая высцілае ўнутраную паверхню некаторых органаў чалавека і пазваночных жывёлін.

Запаленне слізістай (наз.).

|| наз. слі́зістасць, -і, ж.

слі́зкі, -ая, -ае.

1. Гладкі, такі, на якім цяжка ўтрымацца, устаяць або які цяжка ўтрымаць.

С. паркет.

С. грыб.

2. перан. Ненадзейны, небяспечны, які мае ў сабе нейкую няпэўнасць, двухсэнсавасць.

Слізкую дарогу ты выбраў у жыццё.

Слізкая тэма.

3. Пакрыты сліззю.

Слізкія лісточкі.

слізня́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Род малюска, які не мае ракавіны.

2. перан. Пра бязвольнага, нікчэмнага чалавека (разм., зневаж.).

|| прым. слізняко́вы, -ая, -ае.

слізь, слі́зі, ж.

Цягучая і слізкая маса, якая выдзяляецца некаторымі клеткамі жывых арганізмаў, слізістымі залозамі.

|| прым. слі́зісты, -ая, -ае і слі́зевы, -ая, -ае.

сліма́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Смоўж, які мае ракавіну і вельмі марудна рухаецца.

2. перан. Пра бязвольнага, бесхарактарнага чалавека (разм., зневаж.).

3. Спецыяльны знак @ які выкарыстоўваецца пры запісе адраса электроннай пошты.

|| прым. слімако́вы, -ая, -ае (да 1 знач.).