Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

лі́цер, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Дакумент на права бясплатнага або льготнага праезду па чыгунцы ці іншых шляхах зносін (звычайна мае спецыяльнае літарнае абазначэнне).

|| прым. лі́церны, -ая, -ае.

Л. білет.

лі́цца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., лье́цца і ліе́цца; ліўся, ліла́ся, -ло́ся; ліся; незак.

1. Цячы струменем.

Вада льецца з крана.

2. перан. Распаўсюджвацца ў паветры (пра святло, пах і пад.).

3. перан. Лёгка і свабодна цячы (пра мову, гутарку і пад.); плаўна разносіцца, раздавацца (пра гукі і пад.).

Льецца гаворка.

Лілася песня.

ліццё, -я́, н.

1. гл. ліць².

2. зб. Літыя металічныя вырабы.

Чыгуннае л.

ліць¹, лью, льеш, лье; льём, льяце́, льюць і лію́, ліе́ш, ліе́; ліём, ліяце́, лію́ць; ліў, ліла́, ліло́; лі; літы; незак.

1. што. Нахіляючы што-н. напоўненае, прымушаць цячы якую-н. вадкасць.

Л. ваду на рукі.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Вельмі моцна цячы, ісці (разм.).

Дождж лье як з вядра (аб праліўным дажджы).

3. перан. Распаўсюджваць (гук, святло, пах).

Сонца лье цяпло.

ліць², лью, льеш, лье; льём, льяце́, льюць і лію́, ліе́ш, ліе́; ліём, ліяце́, лію́ць; ліў, ліла́, ліло́; лі; незак., што.

Вырабляць што-н. з расплаўленага рэчыва.

Л. гарматы.

|| зак. вы́ліць, -лью, -льеш, -лье; -літы; вы́лі.

|| наз. ліццё, -я́, н.; прым. ліце́йны, -ая, -ае і ліццёвы, -ая, -ае.

Ліцейная вытворчасць.

Ліцейны цэх.

Ліццёвае прэсаванне.

ліцэі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Выхаванец ліцэя.

|| прым. ліцэі́сцкі, -ая, -ае.

ліцэ́й, -я, мн. -і, -яў, м.

1. Сярэдняя навучальная ўстанова з паглыбленым вывучэннем асобных прадметаў у некаторых краінах Заходняй Еўропы, Беларусі, Расіі і інш.

2. гіст. Прывілеяваная мужчынская навучальная ўстанова ў дарэвалюцыйнай Расіі.

|| прым. ліцэ́йскі, -ая, -ае.

ліцэ́нзія, -і, мн. -і, -зій, ж. (спец.).

1. Дазвол на права выкарыстання чаго-н., на права вырабу якой-н. прадукцыі.

Патэнтная л.

|| прым. ліцэнзі́йны, -ая, -ае.

Ліцэнзійнае пагадненне.

лі́чба, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

1. Знак для абазначэння ліку.

Арабскія лічбы (1, 2, 3 і г.д.). Рымскія лічбы (I, II, III і г.д.).

2. Паказчык чаго-н., выражаны ў лічбах; сума, падлік.

|| прым. лі́чбавы, -ая, -ае.

Л. код.

лічбава́нне, -я, н.

1. гл. лічбаваць.

2. Лічбавае абазначэнне чаго-н.