Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

славу́ты, -ая, -ае.

1. Пра якога ўсе ведаюць; агульнавядомы, праслаўлены.

С. раман.

Славутая опера.

2. Які набыў славу або годны яе; слаўны.

С. год перамогі ў вайне.

3. Пра чалавека, які стаў знакамітым, карыстаецца вялікай папулярнасцю.

С. вучоны.

|| наз. славу́тасць, -і, ж.

славяназна́ўства, -а, н.

Сукупнасць навуковых дысцыплін аб славянах, іх гісторыі, мовах, фальклоры, літаратурах, матэрыяльнай культуры.

|| прым. славяназна́ўчы, -ая, -ае.

славянафі́л, -а, мн. -ы, -аў, м.

Прыхільнік славянафільства.

|| ж. славянафі́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак.

|| прым. славянафі́льскі, -ая, -ае.

славянафі́льства, -а, н.

У Расіі ў сярэдзіне 19 ст.: ідэйна-палітычная плынь, прадстаўнікі якой супрацьпастаўлялі гістарычны шлях развіцця Расіі развіццю краін Заходняй Еўропы і ідэалізавалі патрыярхальныя рысы рускага побыту і культуры.

|| прым. славянафі́льскі, -ая, -ае.

славя́не, -вя́н, адз. славяні́н, -а, м.

Адна з самых вялікіх у Еўропе груп роднасных па мове і культуры народаў (беларусы, палякі, балгары і інш.), якія ўтвараюць тры галіны: усходне-, заходне- і паўднёваславянскую.

|| ж. славя́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. славя́нскі, -ая, -ае.

Славянскія мовы.

С. эпас.

славяні́зм, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Слова або моўны зварот, запазычаныя неславянскай мовай з якой-н. славянскай мовы.

2. Слова або зварот, якія ўвайшлі ў некаторыя славянскія мовы з царкоўнаславянскай.

славя́нства, -а, н., зб.

Славяне.

слаі́сты, -ая, -ае.

Які складаецца са слаёў.

Слаістыя воблакі.

|| наз. слаі́стасць, -і, ж.

слаі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., слаі́цца; незак.

Падзяліцца на слаі.

Слюда добра слаіцца.

слаі́ць, слаю́, слаі́ш, слаі́ць; слаі́м, слаіце́, слая́ць; незак., што.

Рабіць слаі з чаго-н.

С. цеста.

|| наз. слае́нне, -я, н. і (разм.) сло́йка, -і, ДМ -йцы, ж.