Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

кіта́йцы, -аў, адз.а́ец, -та́йца, м.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Кітая.

|| ж. кітая́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. кіта́йскі, -ая, -ае.

кітало́ўны, -ая, -ае.

Тое, што і кітабойны.

кітая́нка гл. кітайцы.

кіто́вы гл. кіт¹.

кіто́ўка гл. кітаваць.

кіў, ківа́, мн. ківы́, ківо́ў, м. (разм.).

Тое, што і ківок.

Не баішся ківа, пабаішся кія (прымаўка).

кіўну́цца гл. ківацца.

кіўну́ць гл. ківаць.

кі́цель, -я, мн. -і, -яў, м.

Форменная аднабортная куртка са стаячым каўняром.

|| прым. кі́цельны, -ая, -ае.

кішачнады́хальныя, -ых.

Клас марскіх жывёл з чэрвепадобным целам; распаўсюджаны ў цёплых морах, жывуць на дне, харчуюцца расліннымі і жывёльнымі астанкамі.