Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

кіна...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да кінематаграфіі, да кіно, напр.: кінааператар, кінаглядач, кіназала, кіназдымка, кіназорка, кінакадр, кінакамедыя, кінакамера, кінамастацтва, кінапанарама, кінаплёнка, кінапрамысловасць, кінарэжысёр, кінасетка, кінасцэнарый, кінасюжэт, кінафестываль, кінахроніка, кіначасопіс, кінаэкран.

кінаакцёр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Артыст кіно.

|| ж. кінаактры́са, -ы, мн. -ы, -ры́с.

|| прым. кінаакцёрскі, -ая, -ае.

кінаама́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Аматар кіно.

2. Чалавек, які здымае кіно як аматар, непрафесіянал.

|| прым. кінаама́тарскі, -ая, -ае.

кінаапара́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

Апарат для здымак і паказу кінафільмаў.

кінава́р, -ы, ж. (спец.).

Мінерал чырвонага колеру розных адценняў (сярністая ртуць), сыравіна для атрымання ртуці, а таксама фарба з гэтага мінералу.

|| прым. кінава́рны, -ая, -ае.

кіназды́мка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак, ж.

Здымка на кінематаграфічную стужку.

кіназна́ўства, -а, н.

Навука, якая даследуе кіно як мастацтва, сродак асветы і інфармацыі.

|| прым. кіназна́ўчы, -ая, -ае.

К. факультэт.

кінакарці́на, -ы, мн. -ы, -ці́н, ж. (разм.).

Мастацкі фільм.

кінало́гія, -і, ж.

Навука, якая вывучае сабак, іх развядзенне і догляд за імі.

|| прым. кіналагі́чны, -ая, -ае.

кінамеха́нік, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст па дэманстрацыі кінафільмаў.