Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ківа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

1. Рытмічна хістацца з боку ў бок або зверху ўніз.

Галінкі ківаюцца на ветры.

2. Ісці з цяжкасцю, хістаючыся (ад стомы, хваробы і пад.).

Ледзь ківаецца стары дзядок.

|| аднакр. кіўну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся (да 1 знач.).

|| наз. ківа́нне, -я, н.

ківа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. што. Рухаць з боку ў бок або зверху ўніз; хістаць.

К. слупок.

2. чым. Утвараць хістальныя рухі чым-н.

Сосны ківаюць верхавінамі.

К. нагой.

3. Лёгкім нахілам галавы выказваць знак прывітання, адабрэння і пад.

4. Рухам галавы, пальца падзываць каго-н. да сябе, падаваць якія-н. знакі.

Нечага (няма чаго) на бога ківаць (разм.) — не варта апраўдвацца, звальваць віну на іншых.

|| аднакр. кіўну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. ківа́нне, -я, н.

кі́вер, -а, мн. -ы, -аў, м.

У некаторых еўрапейскіх арміях у 18—19 стст.: цвёрды высокі галаўны ўбор з брылём (у 1 знач.) цыліндрычнай або конусападобнай формы.

|| прым. кі́верны, -ая, -ае.

ківо́к, кіўка́, мн. кіўкі́, кіўко́ў, м.

Нахіл галавы ў знак прывітання, згоды і пад.

ківо́т, -а, Мо́це, мн. -ы, -аў, м.

Зашклёная створкавая рама або шафка для абразоў.