скрыжа́ль, -і, мн. -і, -ей і -яў, ж.
1. Дошка з напісаным на ёй свяшчэнным тэкстам.
2. перан., звычайна мн., -ей. Пра тое, што захоўвае, куды занесены памятныя даты, падзеі, імёны і пад.
Падзеі засведчаны на скрыжалях гісторыі.
скрыль, -я́, мн. -і́, -ёў, м.
Адрэзаны значны кавалак чаго-н. (пераважна пра сала, сыр, кавун і пад.).
Скрылі сала.
|| памянш. скры́лік, -а, мн. -і, -аў, м. і скрылёк, -лька́, мн. -лькі́, -лько́ў, м.
скрыля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; незак., што (разм.).
Нарэзваць скрылікамі.
С. кавуны.
скры́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.
Ёмістасць звычайна чатырохвугольнай формы для захоўвання, укладвання чаго-н.
С. для цвікоў.
Паштовая с.
Снарадная с.
|| памянш. скры́начка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
|| прым. скры́начны, -ая, -ае.
скры́ня, -і, мн. -і, -ры́нь, ж.
1. Драўляная чатырохвугольная пасудзіна для ссыпання ці складвання чаго-н.
С. для ячменю.
2. Прадаўгаватая пасудзіна для перавозкі і трымання сельскагаспадарчых прадуктаў (бульбы, морквы і пад.).
Ссыпаць бульбу ў скрыню.
3. Тое, што і куфар.
|| прым. скры́невы, -ая, -ае.
Скрыневае века.
скрып, -у, м.
Рэзкі гук, што ўзнікае пры трэнні.
С. дзвярэй.
◊
За адным скрыпам (разм.) — за адным заходам.
Са скрыпам (разм.) — нехаця ці з цяжкасцю (рабіць што-н.).
Са скрыпам атрымаў дазвол на паездку.
скры́паць, -аю, -аеш, -ае; незак.
Тое, што і скрыпець.
С. дзвярыма.
|| наз. скры́панне, -я, н.
скрыпа́ч, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.
Музыкант, які іграе на скрыпцы.
|| ж. скрыпа́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.
скры́пень, -ю, м.
Высокая травяністая расліна з мяцёлкай пурпурна-ружовых або белых кветак і пушыстым насеннем.
|| прым. скрыпнёвы, -ая, -ае.
Сямейства скрыпнёвых (наз.).
скрыпе́ць, -плю́, -пі́ш, -пі́ць; -пі́м, -піце́, -пя́ць; -пі́; незак.
1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Утвараць скрыпучыя гукі.
Завесы ў дзвярах скрыпяць.
Скрыпіць снег пад нагамі.
2. Гаварыць скрыпучым голасам.
Не гаворыць, а скрыпіць.
3. перан. Жыць абы-як, з цяжкасцю падтрымліваючы свае сілы (разм.).
Скрыплю яшчэ трошкі.
|| аднакр. скры́пнуць, -ну, -неш, -не; -ні (да 1 знач.).
|| наз. скрыпе́нне, -я, н.