Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

скры́ва, прысл. (разм.).

Тое, што і скоса.

скрыва́віцца, -ва́ўлюся, -ва́вішся, -ва́віцца; зак.

Заліцца, запэцкацца кроўю.

|| незак. скрыва́ўлівацца, -аюся, -аешся, -аецца.

скрыва́віць, -ва́ўлю, -ва́віш, -ва́віць; -ва́ўлены; зак., каго-што.

Збіць да крыві; запэцкаць кроўю.

С. рушнік.

Скрываўленая вопратка.

|| незак. скрыва́ўліваць, -аю, -аеш, -ае.

скрыва́ць гл. скрыць.

скрыві́цца гл. крывіцца.

скрыві́ць гл. крывіць.

скры́гат, -у, М -гаце, м.

Рэзкі гук, які ўтвараецца пры моцным трэнні аднаго прадмета аб другі.

С. жалеза.

скрыгата́ць, -гачу́, -го́чаш, -го́ча; -гачы́; незак.

Утвараць гукі скрыгату.

Дзверы скрыгочуць.

Скрыгатаць зубамі — выказваць незадавальненне, злосць.

|| наз. скрыгата́нне, -я, н.

скры́гаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Тое, што і скрыгатаць.

|| аднакр. скрыгану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. скры́ганне, -я, н. (разм.).

скрыжава́нне, -я, н.

1. гл. скрыжаваць.

2. Месца, дзе скрыжоўваюцца дарогі, вуліцы.

С. шашэйных дарог.

3. Адзін з відаў моўнай канвергенцыі (сыходжання, прыпадобнівання моў; уст.).

С. моў.