Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

фармірава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; незак.

1. каго-што. Выпрацоўваць у каго-н. адпаведныя рысы характару, светапогляд і пад.

Ф. характар вучняў.

2. што. Ствараць, арганізоўваць (калектыў, клас, вайсковую часць і пад.).

Ф. атрад.

Ф. урад.

3. што. Састаўляць цягнік, счэпліваючы пэўным парадкам вагоны.

Ф. таварны састаў.

|| зак. сфармірава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны.

|| наз. фармірава́нне, -я, н. і фарміро́ўка, -і, ДМ -о́ўцы, ж.

|| прым. фарміро́вачны, -ая, -ае (да 2 і 3 знач.).

Ф. пункт.

фармо́вачны гл. фармаваць.

фармо́ўка гл. фармаваць.

фармо́ўшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Рабочы, спецыяліст па фармоўцы.

|| ж. фармо́ўшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

фармулёўка, -і, ДМ -лёўцы, мн. -і, -лёвак, ж.

1. гл. фармуляваць.

2. Сфармуляваная думка, формула (у 1 знач.).

Выразная ф.

фармулява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны; незак., што.

Дакладна выражаць думкі, рашэнні і пад.

Ф. вывады камісіі.

|| зак. сфармулява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны.

|| наз. фармулёўка, -і, ДМ -лёўцы, ж. і фармулява́нне, -я, н.

фармуля́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. У дарэвалюцыйнай Расіі: паслужны спіс, куды заносіліся звесткі аб праходжанні службы чыноўнікамі.

2. Ліст, кніга або бланк, куды заносяцца асноўныя звесткі пра стан і эксплуатацыю механізма, збудавання (спец.).

Ф. машыны.

3. Бібліятэчная ўліковая картка.

|| прым. фармуля́рны, -ая, -ае.

фарпо́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

1. Перадавы пункт на граніцы, перадавая ўмацаваная пазіцыя.

2. перан. Перадавы пункт, апора чаго-н.

Акадэмія — ф. навукі.

|| прым. фарпо́ставы, -ая, -ае.

фарс, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Тэатральная п’еса лёгкага, сатырыка-гумарыстычнага зместу.

2. перан. Нешта ганебнае, цынічнае.

Пусты ф.

|| прым. фа́рсавы, -ая, -ае.

фарсі́раваны, -ая, -ае.

Які адбываецца хутчэй, чым звычайна; паскораны.

Фарсіраваныя тэмпы.