Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

сакрэ́цыя, -і, ж. (спец.).

Выдзяленне сакрэту² клеткамі залозы.

Залозы ўнутранай сакрэцыі.

|| прым. сакрато́рны, -ая, -ае.

Сакраторная дзейнасць.

саксау́л, -а і -у, мн. -ы, -аў, м.

1. -а. Невысокае бязлістае сярэднеазіяцкае дрэва (або хмызняк), якое расце ў саланчаковых пустынях.

2. -у. Драўніна гэтага дрэва.

|| прым. саксау́лавы, -ая, -ае і саксау́льны, -ая, -ае.

саксафані́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Музыкант, які іграе на саксафоне.

саксафо́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Медны духавы музычны інструмент, па тэмбры блізкі да кларнета.

|| прым. саксафо́нны, -ая, -ае.

са́ла¹, -а, н.

1. Тлушчавае адкладанне ў целе жывёльнага арганізма.

2. Прадукт з тлушчавага рэчыва, які ўжыв. для харчавання.

Кавалак белага сала.

3. Растоплены тлушч.

Заліць сала за скуру каму (разм.) — нашкодзіць, нарабіць непрыемнасцей каму-н.

|| памянш.-ласк. са́льца, -а, н.

|| прым. са́льны, -ая, -ае.

Сальная свечка (з сала).

са́ла², н.

Дробны лёд або насычаны вадой снег, які плыве па паверхні вады перад замярзаннем вадаёма.

Па рацэ плыло с.

салаве́й, -лаўя́, мн. -лаўі́, -лаўёў, м.

1. Буравата-шэрая маленькая пеўчая птушка атрада вераб’інападобных, якая вылучаецца прыгожым спевам.

Ля рэчкі зацёхкаў с.

2. перан. Пра чалавека, які славіцца чыстым, прыгожым голасам, выключным вакальным майстэрствам (разм.).

3. перан. Пра гаваруна, балбатуна, які прыгожа гаворыць, многа абяцае (іран.).

Пець (залівацца) салаўём — гаварыць красамоўна, з захапленнем.

|| ласк. салаве́йка, -і, мн. -і, -аў, м. і сало́ўка, -і, мн. -і, -аў, м. (нар.-паэт.).

|| прым. салаўі́ны, -ая, -ае.

салаве́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак. (разм.).

Рабіцца вялым, сонным ад зморанасці.

|| зак. асалаве́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е і пасалаве́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е.

саладжа́вы, -ая, -ае.

1. Саладкаваты.

С. хлеб.

2. перан. Празмерна ветлівы, да прыкрасці ліслівы.

Саладжавая ўхмылка.

С. чалавек.

|| наз. саладжа́васць, -і, ж.

У яго паводзінах адчувалася с.

саладзе́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -е́е; незак.

Станавіцца салодкім, саладзейшым.