Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

леснічо́ўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, -чо́вак, ж. (разм.).

Хата лесніка і яго сям’і.

леснічы́ха, -і, ДМы́се, мн. -і, -чы́х, ж. (разм.).

Жонка лесніка.

ле́та, -а, М ле́це, мн. ле́ты, лет і -аў, н.

1. Пара года паміж вясной і восенню.

Людзі рады лету, а пчолы цвету (прыказка).

2. мн. Гады́.

З лета ў лета — круглы год.

Колькі лет, колькі зім — як даўно! (вокліч пры сустрэчы з кім-н., каго даўно не бачыў, з кім даўно не сустракаўся).

|| ласк. ле́цейка, -а, н. і ле́цечка, -а, н. (да 1 знач.).

|| прым. ле́тні, -яя, -яе (да 1 знач.).

Летнія дажджы.

ле́таваць, -тую, -туеш, -туе; -туй; незак.

Знаходзіцца дзе-н. на працягу лета.

Л. з унукамі ў вёсцы.

|| зак. перале́таваць, -тую, -туеш, -туе; -туй (разм.).

летазлічэ́нне, -я, н.

Сістэма вызначэння часу па гадах ад якой-н. важнай гістарычнай даты.

Л. новай эры пачынаецца ад Нараджэння Хрыстова.

ле́там, прысл.

У летні час.

ле́тапіс, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Пагадовы запіс гістарычных падзей сучаснікам; кніга з такімі запісамі.

Л.

Аўрамкі.

2. перан. Тое, што і гісторыя (у 4 знач.).

Л.

Вялікай Айчыннай вайны.

|| прым. летапі́сны, -ая, -ае.

летапіса́нне, -я, н.

Складанне летапісаў.

летапі́сец, -пі́сца, мн. -пі́сцы, -пі́сцаў, м.

Складальнік летапісаў.

летаргі́я, -і, ж. (спец.).

Несапраўдная смерць, стан нерухомасці, падобны на доўгі сон, з адсутнасцю рэакцый на раздражняльнікі, рэзкім прыгнятаннем усіх прыкмет жыцця, якія можна выявіць пры пільным абследаванні.

|| прым. летаргі́чны, -ая, -ае.

Л. сон.