летаргі́я, -і, ж. (спец.).

Несапраўдная смерць, стан нерухомасці, падобны на доўгі сон, з адсутнасцю рэакцый на раздражняльнікі, рэзкім прыгнятаннем усіх прыкмет жыцця, якія можна выявіць пры пільным абследаванні.

|| прым. летаргі́чны, -ая, -ае.

Л. сон.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)