Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

харашу́н, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м. (разм.).

Тое, што і прыгажун.

|| ж. харашу́ха, -і, ДМу́се, мн. -і, -шу́х (разм.).

харашы́цца, харашу́ся, харо́шышся, харо́шыцца; незак. (разм.).

Прыбірацца, прыхарошвацца.

харашы́ць, -ашу́, -о́шыш, -о́шыць; незак., каго-што (разм.).

Надаваць каму-, чаму-н. больш прыгожы, прывабны выгляд.

харашэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е; незак.

Станавіцца больш прыгожым, прывабным.

Дзяўчынка з кожным днём харашэе.

Харашэе наш родны Мінск.

|| зак. пахарашэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е.

харва́ты, -аў, адз. харва́т, -а, Ма́це, м.

Паўднёваславянскі народ, які складае асноўнае насельніцтва Харватыі.

|| ж. харва́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. харва́цкі, -ая, -ае.

ха́ркаць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

Кашляючы, выплёўваць макроту.

Х. крывёю.

|| аднакр. ха́ркнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. ха́рканне, -я, н.

ха́ркі, -аў (разм.).

Макрота, якая адхаркваецца.

харко́та, -ы, ДМо́це, ж. (разм.).

Выплёўванне макроты.

харо́шы, -ая, -ае (разм.).

1. Прыгожы, прывабны.

Х. хлопец.

2. Які вызначаецца станоўчымі якасцямі.

Х. ён чалавек.

3. Добры, высакаякасны.

Харошая дарога.

4. Дастойны, прыстойны.

Харошая кампанія.

5. Дарагі, любы, мілы (у сяброўскім звароце).

А мой ты х.!

|| ласк. харо́шанькі, -ая, -ае (да 1 і 5 знач.).

ха́ртыя, -і, мн. -і, -тый, ж.

1. Старадаўні рукапіс, а таксама матэрыял, на якім ён напісаны (спец.).

Вялікая х. вольнасцей.

2. Дакумент важнага грамадска-палітычнага значэння.