Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

муштрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; незак., каго (што).

1. Навучаць жорсткімі метадамі, ставячы суровыя патрабаванні.

2. Дапякаць каму-н. несправядлівымі папрокамі.

|| зак. вы́муштраваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны.

|| наз. муштрава́нне, -я, н. і муштро́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

мушту́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Частка папяроснай гільзы, якую бяруць у рот пры курэнні, а таксама невялікая трубачка, у якую ўстаўляецца папяроса.

2. Дэталь духавога інструмента, якую ў час ігры бяруць у рот або прыкладаюць да губ.

|| прым. муштуко́вы, -ая, -ае.

муэдзі́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Служыцель пры мячэці, які з мінарэта заклікае вернікаў на малітву.