Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

сквіта́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што (разм.).

1. Разлічыцца з кім-н., аддаць пазычанае.

С. даўгі.

2. У спорце: зрабіць лік аднолькавым; адыграцца.

С. мяч, шайбу (забіць мяч, шайбу) у адказ.

С. лік.

ске́міць гл. кеміць.

ске́псіс, -у, м. (кніжн.).

Тое, што і скептыцызм (у 2 знач.).

ске́птык, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Прыхільнік скептыцызму (у 1 знач.).

2. Чалавек, які ва ўсім сумняваецца, да ўсяго адносіцца з недаверам.

скептыцы́зм, -у, м.

1. Філасофскі кірунак, які падвяргае сумненню магчымасць пазнання аб’ектыўнай рэчаіснасці.

2. Крытычна-недаверлівыя адносіны да чаго-н., крайняе сумненне ў правільнасці чаго-н.

|| прым. скепты́чны, -ая, -ае.

|| наз. скепты́чнасць, -і, ж. (паводле 2 знач.).

ске́рца, нескл., н.

Невялікі музычны твор хуткага тэмпу.

|| прым. скерцо́зны, -ая, -ае (спец.) і скерцыёзны, -ая, -ае (спец.).

скетч, -а, мн. -ы, -аў, м.

Невялікая эстрадная п’еса жартаўлівага зместу.

|| прым. ске́тчавы, -ая, -ае.

скі́ба, -ы, мн. -ы, скіб, ж.

1. Луста (звычайна хлеба).

Дзве скібы хлеба.

2. Пласт узаранай зямлі.

|| памянш. скі́бка, -і, ДМ -бцы, мн. -і, -бак, ж.

|| памянш.-ласк. скі́бачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

скі́віца, -ы, мн. -ы, -віц, ж.

1. Кожная з дзвюх костак твару, у якіх умацаваны зубы.

Верхняя с.

Ніжняя с.

2. Пласцінка са штучнымі зубамі, зубны пратэз.

Устаўная с.

|| прым. скі́вічны, -ая, -ае.

скід, -у, М -дзе, м.

У геалогіі: перамяшчэнне часткі горных парод па трэшчыне ў вертыкальным або нахільным кірунку.

|| прым. скі́давы, -ая, -ае.

Скідавыя горы.