ска́чкі, -чак.
Від коннага спорту — спаборніцтвы на верхавых конях.
С. з перашкодамі.
|| прым. скакавы́, -а́я, -о́е.
С. конь.
Скакавыя спаборніцтвы.
скачо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м.
1. Хуткае перамяшчэнне цела адштурхоўваннем ад якога-н. пункта апоры.
С. зайца.
2. перан. Рэзкае змяненне чаго-н.
С. зарплаты.
С. узроўню вады.
3. Пераход ад старога якаснага стану да новага ў выніку колькасных змяненняў (кніжн.).
|| прым. скачко́вы, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).
С. механізм (у кінаапаратуры: які скачкападобна, рыўкамі перамяшчае кінастужку пры зме́не кадраў).
сква́пны, -ая, -ае.
1. Прагны да багацця і нажывы, хцівы.
2. на што, да чаго. Які прагна імкнецца мець што-н. у вялікай колькасці.
С. на кнігі.
|| наз. сква́пнасць, -і, ж.
сква́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.
Падсмажаны кавалачак сала.
Напячы скварак.
сква́рыцца, -руся, -рышся, -рыцца; незак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пячыся на агні; смажыцца.
У печы скварыцца свежае сала.
2. перан. Грэцца на сонцы; быць у вельмі гарачым месцы (разм.).
|| зак. сасква́рыцца, -руся, -рышся, -рыцца.
сква́рыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; незак., што.
1. Пячы на агні сала.
С. свежаніну.
2. перан. і без дап. Паліць (пра сонца; разм.).
Цэлы дзень скварыць сонца.
|| зак. сасква́рыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны (да 1 знач.) і засква́рыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны (пра страву).
|| наз. сква́ранне, -я, н.
сква́сіць, -ва́шу, -ва́сіш, -ва́сіць; -ва́шаны; зак., што.
Зрабіць што-н. квашаным.
С. капусту.
С. малако.
сквер, -а, мн. -ы, -аў, м.
Невялікі гарадскі грамадскі сад.
|| памянш. скве́рык, -а, мн. -і, -аў, м.
сквірчэ́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -чы́ць; незак. (разм.).
Верашчаць, пішчаць, патрэскваць на гарачай скаварадзе (пра сала і пад.).
сквіта́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак., з кім-чым (разм.).
1. Разлічыцца з кім-н., аддаць доўг каму-н.
С. з даўгамі.
2. перан. Пакончыць разлікі з кім-, чым-н., скончыць якую-н. справу.
С. з залікам.
3. перан. Адпомсціць крыўдай за крыўду.
С. з крыўдзіцелямі.