Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

скары́цца, скару́ся, ско́рышся, ско́рыцца; зак. (разм.).

Тое, што і пакарыцца.

|| незак. скара́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

скары́ць, скару́, ско́рыш, ско́рыць; ско́раны; зак. (разм.).

Тое, што і пакарыць.

|| незак. скара́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

скарэкці́раваць гл. карэкціраваць.

скарэ́лы, -ая, -ае.

Які скарэў, стаў сухім; зацвярдзелы ад бруду.

С. ад гразі шынель.

скасабо́чыцца гл. касабочыцца.

скасава́ць гл. касаваць.

скасаву́рыцца гл. касавурыцца.

скасаву́рыць гл. касавурыць.

скасі́цца гл. касіцца.

скасі́ць¹ гл. касіць¹.