скарб, -у, мн. -ы, -аў, м.
1. звычайна мн. Грошы, каштоўныя дарагія рэчы, каштоўнасці, схаваныя дзе-н.
Незлічоныя скарбы і багацце.
2. перан.; звычайна мн. Духоўныя і культурныя каштоўнасці (кніжн.).
Скарбы духоўнай культуры беларускага народа.
3. перан. Пра каго-, што-н. вельмі вялікай вартасці.
Гэты артыст — сапраўдны с.
4. Багацце, маёмасць, хатнія рэчы.
Уласны с.
ска́рбніца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.
1. уст. Месца захоўвання дарагіх рэчаў, каштоўнасцей.
Княжаская с.
2. перан. Сукупнасць культурных, духоўных каштоўнасцей, сканцэнтраванне чаго-н. вельмі каштоўнага.
Паэзія Якуба Коласа і Янкі Купалы — с. беларускай літаратуры.
скарбо́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.
1. Бляшанка, скрыначка з вузкай шчылінай для збірання і захоўвання грошай.
Ссыпаць манеты ў скарбонку.
2. Тое, што і скарбніца (у 2 знач.).
|| прым. скарбо́начны, -ая, -ае (да 1 знач.).
С. збор.
ска́рга, -і, ДМ -рзе, мн. -і, -аў, ж.
1. Выражэнне незадавальнення, нараканне з прычыны непрыемнасцей.
Скаргі дзяцей.
2. Афіцыйная заява аб незаконным дзеянні якой-н. асобы, установы, арганізацыі.
Напісаць скаргу.
Кніга скаргаў.
|| прым. ска́ргавы, -ая, -ае (да 2 знач.).
ска́рдзіцца, -джуся, -дзішся, -дзіцца; незак.
1. на каго-што і са злуч. «што». Выказваць скаргі (у 1 знач.).
С. на нястачу.
Яна скардзіцца, што ўвесь час хворая.
2. на каго-што. Падаваць скаргу (у 2 знач.).
С. ў суд.
3. на каго (што). Даносіць, нагаворваць (разм.).
С. начальству на калегу.
|| зак. паска́рдзіцца, -джуся, -дзішся, -дзіцца і наска́рдзіцца, -джуся, -дзішся, -дзіцца (да 3 знач.).
ска́ржнік, -а, мн. -і, -аў, м.
Той, хто падае скаргу (у 2 знач.).
|| ж. ска́ржніца, -ы, мн. -ы, -ніц.
скармі́ць, скармлю́, ско́рміш, ско́рміць; ско́рмлены; зак., што.
Зрасходаваць на корм каму-н.
С. каровам кукурузны сілас.
|| незак. ско́рмліваць, -аю, -аеш, -ае.
скаро́дзіць, -ро́джу, -ро́дзіш, -ро́дзіць і скарадзі́ць, -раджу́, -ро́дзіш, -ро́дзіць; незак., што і без дап.
Разрыхляць бараной зямлю.
|| зак. паскаро́дзіць, -ро́джу, -ро́дзіш, -ро́дзіць; -ро́джаны і заскаро́дзіць, -ро́джу, -ро́дзіш, -ро́дзіць; -ро́джаны.
|| наз. скаро́джанне, -я, н. і скарадзьба́, -ы́, ж.
скаро́міна, -ы, ж. (разм.).
Скаромная ежа, скаромнае.
У набожных сем’ях не дазвалялася есці ў пост скароміну.
скаро́міцца, -млюся, -мішся, -міцца; незак. (разм.).
Есці ў пост скаромную ежу.
|| зак. аскаро́міцца, -млюся, -мішся, -міцца.