Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

кіры́ліца, -ы, ж.

Адна з дзвюх стараславянскіх азбук, якая лягла ў аснову рускага, беларускага, украінскага і іншых алфавітаў.

К. і глаголіца.

|| прым. кіры́ліцкі, -ая, -ае і кіры́лічны, -ая, -ае.

Кірыліцкае пісьмо.

Кірылічныя пісьмовыя помнікі.

кі́са, -ы, ж. (разм.).

Ласкальная назва кошкі.

|| памянш. кі́ска, -і, ДМ кісцы, мн. -і, -сак, ж.

кісе́ль, -сялю́, мн. -сялі́, -сялёў, м.

Студзяністая страва з аўсянай мукі або ягаднага соку, заваранага на крухмале.

К. з журавін.

Аўсяны к.

Дзясятая вада на кісялі — пра вельмі далёкага родзіча.

|| прым. кісе́льны, -ая, -ае.

кісе́т, -а, Ме́це, мн. -ы, -аў, м.

Маленькі мяшочак для табакі, які зацягваецца шнурком.

|| прым. кісе́тны, -ая, -ае.

кісламало́чны, -ая, -ае.

Пра прадукты: прыгатаваны з малака (са смятанкі, сыроваткі) шляхам сквашвання.

К. сыр.

кісларо́д, -у, М -дзе, м.

Хімічны элемент, празрысты бясколерны газ, які ўваходзіць у склад паветра і неабходны для дыхання і гарэння.

|| прым. кісларо́дны, -ая, -ае.

Кіслароднае галаданне (востры недахоп кіслароду ў арганізме; спец.).

кіслата́, -ы́, ДМ -лаце́, ж.

1. гл. кіслы.

2. мн. кісло́ты, -ло́т. Хімічнае злучэнне, якое змяшчае вадарод, здольны замяшчацца металам пры ўтварэнні солей.

Азотная к.

Саляная к.

|| прым. кісло́тны, -ая, -ае.

кі́сла-сало́дкі, -ая, -ае.

Які мае адначасова і кіславаты і саладкаваты смак.

Кісла-салодкія яблыкі.

кіслі́нка, -і, ДМ -нцы, ж.

Кіславаты прысмак у чым-н.

Слівы з кіслінкай.

кіслі́ца, -ы, ж.

Травяністая расліна з белымі кветкамі, у лісцях якой знаходзіцца шчаўевая кіслата.

|| прым. кіслі́чны, -ая, -ае.