Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

сі́нька, -і, ДМ -ньцы, мн. -і, -нек, ж.

1. гл. сініць.

2. Сіняя фарба для падсіньвання бялізны, паперы.

С. для бялізны.

3. Сіняга колеру капіравальная папера для размнажэння чарцяжоў, а таксама чарцёж, адбіты з калькі на такой паперы (спец.).

сіньяры́на, -ы, мн. -ы, -ры́н, ж.

У Італіі — форма ветлівага звароту да дзяўчыны; паненка.

сіню́ха, -і, ДМю́се, ж.

Тое, што і сінюшнасць.

сіню́шнасць, -і, ж.

Сіняватая афарбоўка скуры пры некаторых захворваннях.

|| прым. сіню́шны, -ая, -ае.

сінява́, -ы́, ж.

Сіні колер, сіняя прастора.

С. возера.

Тканіна з сінявой.

С. неба.

сіня́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Пасінелы кровападцёк на целе як след ад удару і пад.

С. на назе.

сіп¹, -у, м.

Тое, што і сіпата.

Прастудны с.

сіп², -а, мн. -ы, -аў, м.

Буйная драпежная птушка атрада сокалападобных з бурым апярэннем і белым пухам на галаве і шыі.

сіпава́ты, -ая, -ае.

Крыху сіпаты.

С. голас.

|| наз. сіпава́тасць, -і, ж.

сіпата́, -ы́, ДМ -паце́, ж.

1. гл. сіпаты.

2. Адчуванне сухасці ў горле, што перашкаджае яснасці, выразнасці маўлення.

Пець да сіпаты.