Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

плеана́зм

(гр. pleonasmos = лішак)

стылістычны моўны зварот, у якім ужыты адназначныя або блізказначныя, часта непатрэбныя словы (напр. «натоўп людзей», «памерці смерцю»).

плеахраі́зм

(ад гр. pleon = больш шматлікі + chroa = колер)

уласцівасць крьшталёў некаторых мінералаў (напр. біятыту, турмаліну) выяўляць розную афарбоўку пры разглядванні іх у белым святле ў розных напрамках.

плебе́й

(лац. plebeius = просты народ)

1) палітычна бяспраўны чалавек з ніжэйшых класаў у Стараж. Рыме;

2) чалавек недваранскага паходжання, выхадзец з простага народа (у буржуазна-дваранскім асяроддзі).

плебісцы́т

(лац. plebiscitum = рашэнне народа)

1) закон або рашэнне, прынятае сходам плебеяў (у Стараж. Рыме);

2) усенароднае галасаванне пры рашэнні асабліва важнага для краіны пытання, рэферэндум.

плебс

(лац. plebs = народ)

1) клас плебеяў у Стараж. Рыме;

2) шырокія слаі гарадской беднаты ў сярэдневяковай Еўропе і пазней.

плед

(англ. plaid)

прамавугольны кавалак шарсцяной або паўшарсцяной тканіны, які выкарыстоўваецца ў якасці пакрывала, хусткі.

пле́ер

(ад англ. play = іграць)

кампактны магнітафон з навушнікамі ў асноўным для ўзнаўлення музычных запісаў.

плезіа́нтрап

(ад гр. plesios = блізкі + -антрап)

выкапнёвая чалавекападобная малпа, блізкая да аўстралапітэка.

плезіяза́ўры

(н.-лац. plesiosauria)

атрад вымерлых марскіх паўзуноў падкласа сінаптазаўраў, якія жылі ў мезазоі.

плеі́ды

(н.-лац. pleidae)

сямейства вадзяных насякомых атрада паўцвердакрылых; жывуць у стаячых водах, кормяцца дафніямі, астракодамі і цыклопамі.