Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

плікаты́ўны

(лац. plicatilis, ад plicare = складаць)

складкаваты;

п-ыя дыслакацыі — парушэнні ў заляганні пластоў горных парод, якія не суправаджаюцца разрывам іх цэласнасці.

плімутро́к

(англ. Plimouth Rock)

парода яйцаноскіх і мясных курэй рознага апярэння, выведзеная ў паўночнаамерыканскім горадзе Плімута.

плінт

(гр. plinthos = цэгла, пліта)

архіт. квадратная пліта, якая з’яўляецца ніжняй часткай базы калоны.

плінтава́ць

(ад гр. plinthos = цэгла, пліта)

1) выраўноўваць, ачышчаць паверхню чаго-н.;

2) расколваць камяні на кавалкі для далейшай апрацоўкі.

плі́нтус

(гр. plinthos = цэгла, пліта)

1) вузкая планка, якая закрывае шчыліну паміж сцяной і падлогай;

2) вонкавы выступ у ніжняй частцы якога-н. збудавання.

плі́нфа

(гр. plinthos = цэгла)

шырокая і плоская абпаленая цэгла, якая прымянялася пры будаўніцтве ў Візантыі і ў 10—13 ст. на Русі.

пліс

(шв. plys, ад фр. peluche = плюш)

баваўняная варсістая тканіна, падобная да аксаміту.

плісірава́ць

(фр. plisser)

рабіць плісэ.

плісэ́

(фр. plisse)

1) дробныя паралельныя складкі на тканіне, зробленыя шляхам спецыяльнай апрацоўкі;

2) адзенне з такімі складкамі (напр. спадніца п.).

пліяза́ўры

(ад гр. pleion = большы + -заўр)

буйныя марскія паўзуны атрада плезіязаўраў, якія жылі ў мезазоі.