Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ві́ра

(іт. vira = паварочвай)

Падымай! — каманднае слова ў будаўнікоў, партовых грузчыкаў і інш.

вірагені́я

(ад вірусы + -генія)

форма суіснавання віруса з клеткай, пры якой геном віруса ўключаецца ў храмасому клеткі.

віра́ж

(фр. virage = паварот; змена колеру)

1) паварот на вялікай хуткасці самалёта, карабля з нахілам набок або паварот па крывой аўтамабіля, матацыкла, веласіпеда;

2) паварот спартыўнай дарожкі з ухілам унутр;

3) хімічны раствор для надання пэўнага колеру фатаграфічным здымкам.

віра́ж-фікса́ж

(ад віраж + фіксаж)

раствор солей, які надае стойкасць фотаадбітку і змяняе яго колер.

вірале́

(фр. virelai, ад virer = кружыцца)

шасцірадковая страфа, інтанацыйна падзеленая на два трохрадкоўі.

віраме́нт

(фр. virement = вяртанне)

банкавая аперацыя, звязаная з пералічэннем пэўнай грашовай сумы з бягучага рахунку адной асобы на рахунак другой асобы.

вірга́цыя

(ням.Virgation, ад лац. virga = галінка)

разгалінаванне;

в. складак — веерападобнае разгалінаванне складак горных парод, якое назіраецца звычайна на месцы заканчэння горных сістэм.

віро́іды

(ад вірусы + -оід)

вірусападобныя інфекцыйныя агенты, якія ўяўляюць сабой нізкамалекулярную адналанцужковую кальцавую рыбануклеінавую кіслату і ў якіх адсутнічае антыгенная актыўнасць; выклікаюць хваробы жывёл і раслін.

віртуа́льны

(с.-лац. virtualis)

магчымы, такі, які можа або павінен праявіцца пры пэўных умовах;

в-ыя перамяшчэнніфіз. магчымыя перамяшчэнні элементарных часціц;

в-ая тэмператураметэар. магчымая тэмпература, якую пры пэўным ціску мела б сухое паветра той жа шчыльнасці, што і вільготнае.

віртуо́з

(іт. virtuoso = умелы, майстэрскі)

1) музыкант, які дасканала валодае тэхнікай ігры на інструменце;

2) перан. чалавек, які дасягнуў у працы вышэйшай ступені майстэрства.