Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

віга́м

(англ. wigwam, ад індз. wikwam = у сваім доме)

купалападобнае жыллё індзейцаў Паўн. Амерыкі на каркасе з тонкіх ствалоў ці жэрдак, накрытых галінкамі, карой, цыноўкамі.

ві́гі

(англ. Whigs)

члены палітычнай партыі ў Англіі 17—19 ст., якая выражала інтарэсы гандлёвай і фінансавай буржуазіі і з’явілася папярэдніцай англійскай ліберальнай партыі (параўн. торы).

вігі́льнасць

(ад лац. vigil = пільны, уважлівы)

здольнасць засяродзіць увагу на новых уражаннях, пільнасць, назіральнасць.

ві́гна

(н.-лац. vigna)

расліна сям. бабовых з павойнымі або прамастаячымі сцёбламі, пашыраная ў тропіках Афрыкі, Паўд. і Паўд.Усх. Азіі; харчовая і кармавая.

віго́нь

(фр. vigogne, ад ісп. vicuna)

1) паўднёваамерыканская млекакормячая жывёла сям. ламаў з тонкай і мяккай шэрсцю;

2) воўна гэтай жывёлы;

3) пража з сумесі воўны і бавоўны, а таксама тканіна з гэтай пражы.