Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

віва́рый

(лац. vivarium = звярынец)

спецыяльнае памяшканне для ўтрымання паддоследных жывёл; разнавіднасці віварыя — інсектарый, тэрарый і інш.

віва́т

(лац. vivat = няхай жыве)

брава, няхай жыве.

віва́чэ

(іт. vivace)

1) муз. хуткі тэмп, больш хуткі, чым алегра, але павольнейшы за прэста;

2) музычны твор або яго частка ў такім тэмпе.

віве́ра

(лац. viverra = тхор)

невялікае драпежнае млекакормячае, пашыранае ў Афрыцы і Азіі, якое мае асобыя залозы, што выпрацоўваюць сакрэт з мускусным пахам.

вівіпа́рыя

(ад лац. viviparus = жывародны)

спосаб узнаўлення патомства, пры якім зародак развіваецца ў матчыным арганізме, атрымлівае непасрэдна ад яго пажыўныя рэчывы, дзіця або лічынка нараджаецца без абалонак яйца; жыванараджэнне.

вівісе́кцыя

(ад лац. vivus = жывы + sectio = рассячэнне)

разрэз цела жывых арганізмаў з навуковай мэтай.

вівіяні́т

(англ. vivianite, ад J. Vivian = прозвішча англ. мінералога 19 ст.)

мінерал класа фасфатаў, водны фасфат двухвалентнага жалеза блакітнага або сіняга колеру, які сустракаецца часцей за ўсё ў тарфяніках; выкарыстоўваецца як мінеральны пігмент (сіняя фарба) і мясцовае ўгнаенне.