Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ві́за

(фр. visa, ад лац. visus = прагледжаны)

1) афіцыйная адзнака ў пашпарце аб дазволе на ўезд у дадзеную дзяржаву, праезд або выезд з яе;

2) паметка службовай асобы на дакуменце, якая сведчыць пра яго сапраўднасць або надае яму законную сілу.

візава́ць

(фр. viser)

ставіць візу на дакуменце.

візаві́

(фр. vis-à-vis)

1) твар у твар, адзін насупраць другога (сядзець в.);

2) той, хто знаходзіцца насупраць (мой в.).

візажы́ст

(ад фр. visage = твар, аблічча)

дызайнер або мастак па макіяжы.

візі́р1

(ням. Visier)

1) прыцэльнае прыстасаванне з вузкай шчылінай;

2) прыстасаванне ў фота- або кінаапараце, каб вызначыць межы кадра; відашукальнік;

3) устройства для візіравання (гл. візіраваць) у геадэзічных інструментах (параўн. дыёптр 1).

візі́р2, везі́р

(тур. wezir, ад ар. väzir)

вышэйшы саноўнік, дзяржаўны саветнік у Турцыі і іншых краінах Блізкага Усходу.

візі́раваць

(ням. visieren)

наводзіць аптычны ці вугламерны прыбор на які-н. пункт.

візі́ркі

(ад ням. Visier = прыцэл)

прылады для вызначэння змены профілю чыгуначнага палата.

візі́т

(фр. visite)

наведванне, пераважна афіцыйнае або ўрачэбнае.

візіта́цыя

(лац. visitatio = наведванне)

праверка ваенным суднам дакументаў і грузу на сустрэтым у адкрытым моры судне, якое выклікае падазрэнне.