Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

біцылі́н

[ад бі- + (пені)цылін)]

антыбіётык, які ўжываецца для лячэння рэўматызму і некаторых іншых хвароб.

бі́цэпс

(лац. biceps = двухгаловы)

мышца паміж плячом і локцем, якая згінае руку.